Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Забаўлянкі

Дата: 26 июня 2015 в 12:09
Автор: Журок Е. В.

Робін-Бобін,
ненаеда,
сяк-так лёгенька паснедаў:
з'еў тры рэшаты аладак,
барана, свіны азадак,
тры валы, чатыры гускі
ды цяля замест закускі.
Пернікаў з асьміну мерку
праглынуў, як слон цукерку,
з'еў яечні скавародзен
і гаворыць, што галодзен!

Сонейка-сонца,

Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.

Гушкі, гушкі, гушкі,

Прыляцелі птушкі,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Боты паскідалі,
Кругом паляталі.
Сталі сакатаці.
Чаго птушкам даці?
Прынясу ім жыта,
Будуць птушкі сыты.
Пасыплю гароху —
Хай ядуць патроху.
Ды насыплю грэчкі —
Хай нясуць яечкі.

Кую, кую ножку,

Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі
Да майго дзядулі.
Скоранька паеду,
Каб паспець к абеду.

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.